Дзень здароўя “ Свята бульбы»
выхаванцы: сярэдняя група №8; старэйшая група №10
кіраўнік фізічнага выхавання:Чабурахіна Н.К.
У нашай установе прайшоў Дзень здароўя
. Мэтай дадзенага мерапрыемства было фармаванне звычкі да здаровага ладу жыцця ♥️,задавальненне запатрабавання ў рухальнай актыўнасці
У фае дзяцей і бацькоў сустракала Восень
Дзеці разам з бацькамі адгадвалі загадкі пра здаровы лад жыцця, пераадольвалі паласу перашкод.
У Дзень здароўя распарадак дня быў насычаны актыўнай дзейнасцю, які складаецца з разнастайных відаў фізкультурна-спартыўных мерапрыемстваў, пазнавальнай і гульнявой дзейнасці,накіраванай на фармаванне здаровага ладу жыцця.♥️
Таксама ў рамках Дня здароўя прайшло свята «Свята Бульбы» мэтай якога было далучэнне выхаванцаў да здаровага ладу жыцця
да беларускай культуры
з дапамогай народных гульняў, музыкі
да багацця беларускай мовы.
Дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і добры настрой Такія мерапрыемствы дапамагаюць дзецям далучыцца да здаровага ладу жыцця весела, лёгка і радасна
. Шчаслівыя ад захаплення вочы дзяцей
— найлепшая ўзнагарода для нас, педагогаў





